Каманда сайта Adukacyja.info трэці год запар праводзіць з'езд паспяховых беларускіх выпускнікоў. Сёлета мы ладзім наш АДУфэст 27-30 жніўня ў польскім Аўгустове і запрашаем да ўдзелу зацікаўленых!

Праграма адукацыйнага фестываля складаецца з майстар-класаў ды варкшопаў, якія прапануюць самі ўдзельнікі. Гэта могуць быць практычныя парады ці сусветныя прыклады па творчым або паўторным выкарыстанні смецця, трэніроўка па ёзе, прэзентацыя ўласна распрацаванай адукацыйнай методыкі, інтэрактыўны трэнініг па міжкультурнай камунікацыі ці нават кулінарны воркшоп па прыгатаванні чакаляды. Галоўнае, каб адуфэстаўцы падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме змаглі навучыць адно аднога чамусьці новаму і цікаваму.

Больш інфы тут.

Адукацыя - стыль жыцця!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0