У Гомелі на вул. Галавацкага, каля будынку ЖЭСа адбылася сустрэча Мілінкевіча зь мясцовымі жыхарамі.

Сабралася каля 50 чалавек — пенсіянеры, студэнты, прадпрымальнікі, будаўнікі. Сустрэча цягнулася прыкладна 40 хвілін. Жыхары горада увесь час задавалі Мілінкевічу пытанні па льготах, кантрактах, праблемах прадпрымальнікаў, медычнага абслугоўвання, камунальнай гаспадаркі, жыльля, студэнства.

Па словах мясцовых актвыістаў, на сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Анатоль Каціла, а таксама некалькі мясцовых КДБэшнікаў, якія праводзілі відэаздымку. Плануецца правесці яшчэ 2 сустрэчы з жыхарамі Гомеля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру