Ваенна-паветраныя сілы Фінляндыі правядуць вучэнні бамбавікоў, якія скінуць сапраўдныя бомбы на наземныя мэты на тэрыторыі краіны ўпершыню за апошнія 70 гадоў.

Пра гэта заявіў палкоўнік ВПС Фінляндыі Яры Міканен, паведамляе Newsweek.

F-18 Hornet ВПС Фінляндыі, Getty Images

F-18 Hornet ВПС Фінляндыі, Getty Images

Вучэнні працягнуцца два тыдні. У іх возьмуць удзел бамбавікі F-18 Hornet. Па словах Міканена, вучэнні не будуць звязаныя з манеўрамі НАТА Arctic Challenge, а таксама вучэннямі Альянсу, якія працягваюцца ў Балтыі.

Вучэнні з адпрацоўкай бамбаванняў праходзяць як частка праграмы абнаўлення ВПС Фінляндыі, апошняя фаза якой пачалася ў 2010 годзе.

«На дадзены момант крыху больш за палову нашага флоту абнавілася. Так што гэта добры момант для нас, каб праверыць магчымасці нашых ракет і сістэм СПА», — сказаў Міканен.

Паводле яго слоў, будуць скінутыя бомбы на палігоне блізу горада Раваерві ў Лапландыі.

Фінляндыя, якая не ўваходзіць у склад НАТА, у апошні час актыўна ўдзельнічае ў ваенных вучэннях НАТА ў сувязі з агрэсіўнай палітыкай Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?