Тут і ніжэй фота экспедыцыі Сары Вудфін

Тут і ніжэй фота экспедыцыі Сары Вудфін

Даследчыца з універсітэта Усходняй Англіі Сара Вудфін арганізавала трохмесячную экспедыцыю ў В’етнам, каб знайсці Анамcкага паласатага зайца (Nesolagus timminsi). Але найрадзейшы заяц прыйшоў нечакана, піша Daily Hype.

Хаця навукоўцы не разлічвалі пабачыць зайца падчас экспедыцыі, Вудфін трымала яго на руках ужо ў першы ж вечар.

На першы дзень экспедыцыі яна застала рэдкую жывёлу за паяданнем раслін на беразе ракі. Чальцы экспедыцыі злавілі жывёлу і прынеслі ў лагер, дзе навукоўцы зрабілі замеры і здымкі.

«Нічога не вядома пра Анамcкага паласатага зайца, абсалютна зачароўвае думка пра тое, што нешта, што я адкрыю, будзе новым, — кажа Вудфін. — Ён вельмі адрозніваецца генетычна ад іншых зайцоў».

З новай інфармацыяй пра жывёлу Вудфін плануе змадэляваць размяшчэнне папуляцыі ў Лаосе і В’етнаме, што дапаможа ў захаванні рэдкага віду. Анамcкім паласатым зайцам пагражае высечка лясоў і паляванне.

Анамcкі паласаты заяц быў адкрыты доктарам Дыянай Бэл з універсітэта Усходняй Англіі ў 1999 годзе. Дагэтуль было вядомае толькі адно фота віду. Вудфін — першы даследчык, хто трымаў гэтага зайца на руках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?