Знішчальнік МіГ-29 пацярпеў крушэнне пад Астраханню, у раёне палігона «Ашулук». Пра гэта паведаміла крыніца ў экстраных службах. Паводле яе слоў, абодва пілота паспелі катапультавацца.

ТАСС

ТАСС

Паводле папярэдніх дадзеных, самалёт выконваў трэніровачны палёт. З-за тэхнічнай няспраўнасці паветранага судна паўстала пагроза жыццю пілотаў, і яны катапультаваліся.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Мінабароны РФ. У ведамстве паведамілі, што знішчальнік выконваў палёт без боекамплекта.

Як паведамілі ў экстранных службах Астраханскай вобласці, абодва пілота МіГ-29 знойдзеныя, іх эвакуіруюць на верталёце. У Мінабароны паведамілі, што абодва пілота выйшлі на сувязь і далажылі «аб удалым прызямленні пасля катапультавання».

У ведамстве дадалі, што разбурэнняў на зямлі ў раёне падзення знішчальніка няма.

Прадстаўнік сілавых структур заявіў, што вучэбна-трэніровачны самалёт МіГ-29 Мінабароны Расіі ў выніку крушэння цалкам разбураны і аднаўленню не падлягае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?