Фота: B J Jank, Ott Laboratory

Фота: B J Jank, Ott Laboratory

Навукоўцы пад кіраўніцтвам Харальда Ота з агульнага шпіталя Масачусэтса (медыцынская школа Гарварда) вырасцілі канцавіну пацука з выкарыстаннем жывых клетак, піша NewScientist.

Мяккія тканкі мёртвага донара былі «вымытыя», а клеткі рэцыпіента паспяхова занялі іх месца, у біярэактары пачаўся рост новых мяккіх тканак. Такі біяпратэз арганізм не мусіць адрынаць.

Для стварэння біяпратэза навукоўцы ўзялі лапку мышы-донара і прыбралі ўсё, што арганізм рэцыпіента можа ўспрыняць як чужароднае. На канцавіне засталіся сасуды, сухажыллі, цягліцы і косткі, на якіх былі «нарошчаныя» клеткі рэцыпіента.

Даследчыкі спачатку паспрабавалі прастымуляваць нарошчаныя тканкі электрычным токам — вынік быў станоўчы, лапка рухалася як жывая. Затым пацукам пад наркозам «падключылі» біяпратэз — кроў нармальна цыркулявала па сасудах.

Людзям паспяхова праводзіцца перасадка рук, але рэцыпіентам прыходзіцца да канца жыцця прымаць імунасупрэсіўныя лекі, каб арганізм не адхіляў чужародныя тканкі.

Пакуль тэстаў на прыняцце ці непрыняцце пратэза арганізмам мышы не праводзілася. Невядома, наколькі паспяхова ў біяпратэзе будзе развівацца нервовая сістэма. Спачатку мышам трэба зрасціць косткі, сухажыллі і астатнія тканкі.

Але навукоўцы ўжо прадэманстравалі «ачыстку ад лішняга» лапы прымата. Гэта можа быць першым крокам доўгай дарогі да чалавечых біяпратэзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?