У часе правядзення дарожных работ па замене асфальтавага пакрыцця на вуліцы Куйбышава ў Мінску былі заўважаныя фрагменты старога бруку. Пад знятым слоем асфальту добра відаць маналіт старога вулічнага пакрыцця, хутчэй за ўсё пасляваеннага часу. Участак са старой брукаванкай цягнецца ад «Гарызонту» ў бок вуліцы Няміга некалькі соцен метраў. На жаль, стары брук хутка закатаюць новым дарожным пакрыццём.

Першапачаткова вуліца Куйбышава мела назву «Плябанская», яе будаўніцтва пачалося ў пачатку XIX стагоддзя. На мяжы XIX—XX стагодддзяў вуліцу сталі называць Шырокая, а з 1935 года — Куйбышава. Вуліца мае працягласць 2800 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?