Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш абрынуўся з крытыкай на арганізатараў «Маршу роўнасці» ў Кіеве, які павінен прайсці 6 чэрвеня.

Reuters

Reuters

«Арганізацыі «ЛГБТ» звычайна пазіцыянуюць сябе як абаронцаў «нявінных ахвяр», якія пакутуюць ад «гамафобіі». Але ў рэчаіснасці яны вызнаюць вельмі агрэсіўную ідэалогію, якая не церпіць іншадумства», — піша Яраш ў «Фэйсбуку».

Прадстаўнікі «Правага сектара» яшчэ ў аўторак звярнуліся да кіеўскага мэра Віталя Клічко з просьбай адмяніць ЛГБТ-акцыю.

У чацвер Клічко і сам звярнуўся да арганізатараў «Маршу роўнасці» з просьбай перанесці акцыю, «калі на ўсходзе Украіны працягваецца вайна».

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Amnesty International, насупраць, заклікалі ўлады забяспечыць бяспеку ўсім удзельнікам маршу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?