Прыхаджане праваслаўнай царквы Архангела Міхаіла, размешчанай у сяле Хрустава непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, знялі відэа з рытуалам «выгнання дэманаў» мясцовым бацюшкам.

На ім бачна, як святар спачатку пракаціўся на мужчыне вярхом, заявіўшы, што едзе «у Ерусалім, а потым на Афон», а пасля пачаў таптаць яму спіну і шыю. «Грэшнік» плакаў, лаяўся, адпускаў жарты і цікавіўся, чым сілкуецца бацюшка. Аператар маліўся, звяртаючыся то да аднаго, то да другога ўдзельніка працэсу. Абрад працягваўся больш за восем хвілін, пасля чаго шматлікія гледачы прапанавалі яго паўтарыць. Бачна, што дзейства забаўляе людзей – яны не хаваюць усмешак і весялосці.

Настаяцель царквы Архангела Міхаіла протаіерэй Валерый (Галайда) вядомы тым, што спрабуе лячыць ад алкагалізму, наркаманіі, вядзьмарства і анкалагічных захворванняў малітвай, святой вадой і сабораваннем, а таксама «актыўна практыкуе выгнанне дэманаў». «У Прыднястроўі, у сяле Хрустава, у праваслаўным храме Архангела Міхаіла служыць мітрафорны протаіерэй Валерый, у якога дар ад Бога дапамагаць у безнадзейных сітуацыях. Бацюшка бачыць грахі людзей і дапамагае жадаючым зазірнуць у сваю душу, прыйсці да пакаяння і шчырай веры ў Бога, без чаго вылячэнне немагчыма», – пішуць пра настаяцеля храма ў сеціве.

Малдоўскія СМІ паведамілі, што Мітраполія Малдовы зацікавілася ролікам, асудзіла тое, што адбываецца, бо яно моцна адрозніваецца ад кананічнага абраду, і паабяцала разгледзець інцыдэнт на царкоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?