Сталі вядомыя некаторыя дэталі тэндару, які абвясціў «Белтэлекам» на куплю абсталявання, што дазваляе збіраць і захоўваць гісторыю наведванняў сайтаў карыстальнікамі, а таксама блакаваць інтэрнэт-рэсурсы. Адна з функцый новага апаратна-праграмнага комплексу (АПК) — замена рэкламы на інтэрнэт-сайтах.

Як вынікае з конкурсных дакументаў, копіяй якіх мае TUT.BY, удзельнік тэндару павінен дадаткова прадставіць рашэнне, якое дазваляе рэалізаваць дзве функцыі — супрацьдзеянне махлярству на сетках электрасувязі і размяшчэнне кантэкстнай рэкламы. І калі з першай опцыяй быццам усё зразумела, то з другой ёсць пытанні. Верагодна, гэта разумеюць і ў «Белтэлекаме», таму пакідаюць права ўнесці «дапаўненні з мэтай канкрэтызацыі патрабаванняў».

Пакуль жа мяркуецца, што АПК «павінен мець магчымасць праводзіць замену рэкламы на інтэрнэт-рэсурсах, да якіх звяртаецца канкрэтны карыстальнік, на рэкламу, якую задае заказчык», г.зн. «Белтэлекам».

Пры гэтым АПК «павінен рабіць замену гнутка» (не рабіць дадзеную замену для асобных сайтаў, зададзеных заказчыкам).

АПК павінен дазваляць рабіць «замену як на фіксаваную рэкламу заказчыка, так і на кантэкстную рэкламу, зыходзячы з базы дадзеных па класіфікацыі карыстальнікаў па характары наведвальных рэсурсаў».

АПК павінен мець «партал з прапанаванай рэкламай з мэтай прадастаўлення распрацоўшчыкам інтэрнэт-сайтаў спасылак і скрыптоў для размяшчэння іх на сваіх рэсурсах, весці ўлік колькасці пераходаў карыстальнікаў па дадзеных спасылках і скрыптам».

З іншых цікаўных дэталяў варта адзначыць, што пры ацэнцы конкурсных прапаноў да прадукцыі беларускага паходжання будзе ўжытая прэферэнцыйная папраўка ў памеры 15%.

Цікава, што пераможца тэндару павінен забяспечыць навучанне 10 чалавек «Белтэлекама» або яго кандыдатаў у тэрмін да 30 снежня 2015 на рускай мове ў галіне функцыянавання і эксплуатацыі абсталявання АПК, якое мяркуецца пастаўляць. Спецыялістам, што паспяхова прайшлi навучанне, павінны быць выдадзены адпаведныя сертыфікаты.

Паводле заяўкі, рэгулятару неабходна купіць «апаратна-праграмны комплекс, які ажыццяўляе збор і захоўванне звестак пра наведванне карыстальнікам Інтэрнэт-рэсурсаў, блакаванне Інтэрнэт-рэсурсаў». Цана, па якой дзяржаўная кампанія гатова купіць дадзены комплекс, не выдаецца.

Прапанова павінна быць аформлена да 16 чэрвеня 2015 года, а пастаўка абсталявання павінна адбыцца да сярэдзіны верасня гэтага года.

У «Белтэлекаме» атрымаць каментар не ўдалося.

Нагадаем, што ў лютым Міністэрства сувязі і інфарматызацыі абавязала ўсіх беларускіх інтэрнэт-правайдараў захоўваць гісторыю наведванняў сайтаў карыстальнікамі. Звесткі павінны захоўвацца на працягу года з моманту аказання паслугі.

Акрамя таго, сёлета вызначаны парадак блакавання і разблакавання сайтаў у Беларусі, а таксама адказныя за гэта дзяржорганы. Сайт можа быць заблакаваны, калі яму на працягу года вынесена два і больш пісьмовыя папярэджанні Міністэрства інфармацыі, ён змяшчае матэрыялы, накіраваныя на абарот наркотыкаў, іншую інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання ў краіне, а таксама калі яго ўладальнікі не выканалі законнае патрабаванне дзяржорганаў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства Беларусі аб СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?