Цэлы месяц ніхто не ведаў пра лёс стваральніка сайта 1863x.com, які хаваецца пад нікам Джон Сільвер. Выказваліся самыя розныя здагадкі: ад яго арышту ці хлопцу проста надакучыла гэтым займацца.
Учора Джон Сільвер зноў пачаў пісаць у твітэр. «Жывы-здаровы. Давялося залегчы на дно днішчанскае. Відаць, нехта рыхтаваў маё затрыманне. Дзякуй аграмадны ўсім, хто перажываў», - напісаў ён у сваім мікраблогу.
Сёння Джон Сільвер абяцае больш падрабязна расказаць пра гісторыю свайго знікнення, куды ён дзяваўся і што за гэтым стаяла. На дадзены момант карыстальнік узнаўляе доступ да сайта, а таксама сацсетак. «Давялося разламаць усю маю тэхніку перад адыходам».
Сайт 1863x.com вылучаецца крайнім нацыяналізмам і часам радыкальнасцю, хоць і вядзецца па-расейску. Ён засноўваўся як адказ на падобны расійскі праект «Спутнік і пагром». Вядзецца 1863x.com на ўмовах поўнай ананімнасці. Ніхто не ведае, хто такі Джон Сільвер.
Каментары