Выява: HP

Выява: HP

Кампанія Hewlett-Packard прадставіць у 2016 годзе прынцыпова новы камп’ютар, створаны ў межах праекту Machine, перадае PC World з канферэнцыі HP Discover у Лас-Вегасе, ЗША.

Пераход на новую архітэктуру памяці дазволіць у шмат разоў павялічыць як хуткасць працы, так і энергаэфектыўнасць, сцвярджае HP. Асноўным элементам новага тыпу памяці стануць мемрыстары.

Пакуль тэхналогія памяці на мемрыстрах (пасіўных элементах, здольных мяняць супраціўленне ў залежнасці ад зараду, што працякае праз іх) знаходзіцца ў распрацоўцы.

У 2016 годзе HP абяцае прадставіць прататып суперкамп’ютара The Machine са звычайнай памяццю па тэхналогіі DRAM, але прынцыпам працы, як з памяццю на мемрыстарах. Гэта не дасць росту энергаэфектыўнасці ці хуткасці працы, але дазволіць партнёрам кампаніі пачаць распрацоўваць праграмы пад новы тып памяці.

Па словах прадстаўнікоў HP, суперкамп’ютар памерам з халадзільнік зможа замяніць цэлы дата-цэнтр. Але калі такі камп’ютар з’явіцца на рынку, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?