Па выніках мая 2015 г. золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 36,2 млн даляраў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 чэрвеня 2015 г. склалі 4 607,4 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 95,4 млн даляраў ЗША і на 1 чэрвеня 2015 г. склаў 5 222,6 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама павелічэнне кошту золата.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0