Расійскі спявак Аляксей «Прафесар» Лебядзінскі напісаў «контрпрапагандысцкую» песню пад назвай «Ватнікі».

Пакуль аўтар прадставіў толькі фрагмент песні — ён збіраецца зняць на яе анімаваны кліп. На работу аніматараў, мантажнікаў і іншых патрэбныя грошы, што Лебядзінскі просіць ахвяраваць неабыякавых да тэмы.

«Калі мы ўсе тут заадно і разумеем маштабы катастрофы, што адбываецца з мазгамі мільёнаў расейцаў пад ціскам страшнай прапаганды, то вазьміце разам са мной пасільны ўдзел у справе барацьбы з расійскай тэлевізійнай хваробай і «ватніцтвам»! — піша ён.

Пецярбургскі музыка Прафесар Лебядзінскі пачаў запісваць музыку ў 1985 годзе па рэкамендацыі Барыса Грабеншчыкова. Атрымаў папулярнасць у 1995 годзе з песнямі «Я убью тебя, лодочнік», «Учат в школе» і жартаўлівымі каверамі.

Ён з’ехаў з Расіі ў ЗША ў 2014 годзе — па словах музыкі, быў вымушаны так зрабіць пасля таго, як пачаў крытыкаваць улады. І папрасіў прабачэння за падтрымку Пуціна на выбарах 2000 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?