Традыцыйны хрэсны ход праз чатыры касцёлы па вуліцах Горадні прайшоў у свята Божага цела ў чацвер, 4 чэрвеня.

Урачыстасць распачалася ў 18 гадзін набажэнствам ў Фарным касцёле. Прыкладна праз гадзіну вернікі прайшлі хросным ходам ад Фары па вуліцах Карла Маркса, Маладзёжнай, Парыжскай Камуны, а затым праз стары мост да францысканскага касцёла.

Каталікі падчас шэсця таксама спыніліся памаліцца каля Пабрыгіцкага і Бернардынскага касцёлаў.

У гэты дзень часова быў перакрыты рух на некаторых цэнтральных вуліцах.

Свята Божага цела, якое нагадвае пра падзеі тайнай вячэры, пачалі адзначаць у XII стагоддзі. У Горадні хрэсны ход па вуліцах горада ў гэты дзень адбываецца з 1992 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?