Маракі і вайскоўцы з 17 краін будуць удзельнічаць у шматнацыянальных ваенна-марскіх вучэннях BALTOPS 2015 у Балтыйскім моры і на тэрыторыі Польшчы, Швэцыі, Нямеччыны. 

Вучэнні BALTOPS праводзяцца кожны год у чэрвені для развіцця гнуткасці і супрацоўніцтва флатоў НАТА і партнераў НАТА. Сёлета яны пройдуць з 5 па 20 чэрвеня. 

Амерыканскі марскі пехацінец пасля высадкі на ўзбярэжжа Літвы падчас вучэнняў BALTOPS 2012. На другім плане польскі дэсантны карабель Krakow. Фота navy.mil 

Амерыканскі марскі пехацінец пасля высадкі на ўзбярэжжа Літвы падчас вучэнняў BALTOPS 2012. На другім плане польскі дэсантны карабель Krakow. Фота navy.mil 

Дадатковай мэтай вучэнняў з'яўляецца дэманстрацыя рашучага намеру абараняць сяброў НАТА і саюзнікаў ЗША ў Балтыйскім рэгіёне, паведамляе афіцыйны сайт флота ЗША. 

Манеўры праводзяцца са спонсарскай дапамогай ЗША, аднак камандаваць імі будзе Камандуючы марской групіроўкай НАТА ў Еўропе. 

У вучэннях возьмуць удзел 5,6 тыс. байцоў наземных, марскіх і паветраных войскаў, 49 надводных караблёў, 1 падводная лодка, 61 самалёт. Яны будуць разам арганізоўваць супрацьпаветраную абарону, вучыцца перахопліваць варожыя караблі, змагацца з падводнымі лодкамі праціўніка і высаджваць дэсант. 

Сёлета ў BALTOPS аб'ядналіся сілы Бельгіі, Канады, Даніі, Эстоніі, Фінляндзіі, Францыі, Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, Турцыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?