Да ліпеня 2008 года ў Мінску плануецца ліквідаваць усе незаконна створаныя камп’ютэрныя сеткі ў жылых дамах. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў галоўны інжынер УП «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС) Уладзімір Братаус.

Згодна з комплексным планам, да 1 красавіка 2008 года рабочыя групы павінны выявіць імёны і адрасы адміністратараў хатніх камп’ютэрных сетак, да 1 мая — абсталяванне: маршрутызатары, камутатары і г.д. Адміністратарам сетак будуць выдавацца прадпісанні на добраахвотны дэмантаж гэтага абсталявання. Аднак рабочая група мае права даць указанне электрыкам ЖЭУ абрэзаць правады, а таксама складаць адміністрацыйныя пратаколы і перадаваць іх у раённыя камісіі, зазначыў У.Братаус.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, «на праектаванне, будаўніцтва, эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўванне сетак і збудаванняў сувязі ліцэнзія Мінсувязі не патрабуецца». «Міністэрства ажыццяўляе кантроль за ўсімі сеткамі электрасувязі, якія маюць выхад на сетку агульнага карыстання. У цэлым кантроль мэтавага карыстання тэхналагічных памяшканняў і ніш для інжынерных сетак жылых дамоў павінен ажыццяўляцца найперш з боку ўласнікаў будынкаў», — гаворыцца ў адказе Мінсувязі на запыт БелаПАН.

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру