У вёсцы Пескі Бярозаўскага раёна пад раніцу 6 чэрвеня на пажары загінулі двое рабочых. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, гарэла блочная гаспадарчая пабудова на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, дзе будуецца прыватны жылы дом.

Да моманту прыбыцця першых пажарных падраздзяленняў пабудова была поўнасцю ахоплена агнём. 52-гадовы гаспадар домаўладання, які спаў у зашклёнай альтанцы, што за два метры ад гаспадарчай пабудовы, убачыўшы пажар, вынес адтуль 33-гадовага і 51-гадовага мужчын без прыкметаў жыцця. 

Да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі работнікі МНС праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць мужчын не ўдалося. 

Загінулыя — жыхары Бярозаўскага раёна, былі наёмнымі рабочымі па будаўніцтве жылога дома і пражывалі ў гэтай гаспадарчай пабудове. 

Са слоў гаспадара, напярэдадні пажару загінулыя распівалі спіртныя напоі, курылі. Пажар патушылі за 25 хвілін. Агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць у пабудове.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія — неасцярожнасць пры курэнні з боку загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?