Беларускія грамадзяне ў маі прадалі валюты больш, як купілі, сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы за май прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $655,74 млн (за студзень—май — $2 млрд 992,78 млн), купілі $505,09 млн (за студзень—май —$2 млрд 806,66 млн). Такім чынам, чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў $150,65 млн.

Што тычыцца суб'ектаў гаспадарання — рэзідэнтаў Беларусі, то за май яны прадалі замежнай валюты на $1 млрд 505,41 млн у эквіваленце ($7 млрд 530,01 млн — у студзені—траўні), купілі $1 млрд 597,28 млн ($7 млрд 449,58 млн). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі за май склала $91,87 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?