Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, абраны ў пачатку чэрвеня старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі даў інтэрв'ю парталу catholic.by. Закранута было і пытанне кананізацыі беларускага першадрукара Францішка Скарыны, ініцыяванае шэрагам беларускіх дзеячаў.

catholic.by

catholic.by

«Напрыклад, сёння вельмі шмат размоў ідзе пра кананізацыю Францішка Скарыны. У свецкіх медыя з’яўляюцца такія заявы, што Праваслаўная Царква выступае супраць, а Каталіцкі Касцёл дае згоду. Але так нельга сцвярджаць і пісаць, бо Канферэнцыя Біскупаў не атрымала аніякай прапановы, аніякага ліста, ніхто не звяртаўся, каб пачуць агульнае меркаванне Касцёла.

І калі хтосьці скажа, нават калі і святар выкажа меркаванне, то гэта будзе толькі яго прыватнае меркаванне. Бо голасам Каталіцкага Касцёла з’яўляецца Канферэнцыя.

Толькі тады можна гаварыць, што Каталіцкі Касцёл «за» ці «супраць», калі свой адказ агучыць Канферэнцыя.

Асабіста кажучы, было б вельмі добра, каб мы мелі яшчэ аднаго беларускага святога, але існуе яшчэ шмат пытанняў, з якімі найперш трэба працаваць гісторыкам», — мяркуе Тадэвуш Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0