Ірына Казуліна ня можа гаварыць празь сьмяротную хваробу, але напісала адкрыты ліст.

Першае. Зачапіла за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям’і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм дзівіць. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат — гэта я. Кожную раніцу ён пачынае з малітвы за маё здароўе.

Другое. Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленне. Тыя прапановы, якія былі агучаныя яго пасланцом нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны.

Трэцяе. Дзеці ездзілі на спатканне не ўмольваць бацьку выратаваць маму, а абгаварыць бягучую сітуацыю.

Чацвёртае. Мы з дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызвалення.

Сайт Аляксанадра Казуліна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0