marca.es

Іспанская «Барселона» пяты раз выйграла футбольную Лігу чэмпіёнаў. У фінале сезона 2014/2015 у Берліне каталонцы перамаглі італьянскі «Ювентус» з лікам 3:1.

Ужо на 4-й хвіліне лік адкрыў харват Іван Ракіціч.

У другім тайме каманды спачатку абмяняліся галамі: на гол Альвара Мараты (55-я), сіне-гранатавыя адказалі ўдарам Луіса Суарэса (70-я). А на апошняй хвіліне (90+7) кропку паставіў Неймар — 3:1.

«Барселона» выйгравала галоўны еўрапейскі клубны трафей у 1992-м, 2006-м, 2009-м і 2011 гг.

Ужо 22 чэрвеня пройдзе лёсаванне першых двух раўндаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2015-2016, дзе свайго першага суперніка дазнаецца БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?