У Мінску распачаўся III фестываль «Джазавыя суботы ля Ратушы». Славутыя беларускія і замежныя майстры джазу зноў даюць бясплатныя канцэрты ў Верхнім горадзе.

На першым джазавым вечары 6 чэрвеня выступілі беларусы «Канстанцін Гарачы трыа» з новым альбомам, кантрабасіст Уладзімір Бялоў і барабаншчык Аляксандр Старажук, шведы Copro і найлепшы артыст Даніі 2014 года Мадс Матыяс. Разам з піяністам Пітэрам Разендалем.

Плошчу Свабоды запоўнілі тысячы людзей — падобна, нават больш, чым у мінулыя гады. Ужо традыцыйна па левы бок ад ратушы слухачы размяшчаліся ў фармаце пікніка, па правы ладзіліся стыхійныя танцы. Пад сцэнай можна было пабачыць слухачоў ад 8 месяцаў да 80 год.

У наступную суботу, 13 чэрвеня выступіць славутая польская спявачка Беата Пшыбытэк, французска-в’етнамскі музыка Нгуен Ле і яго трыа «Агонь і вада», нямецкі трубач Клаус Штотэр і беларускі гурт Morfé. 20 чэрвеня разам з Apple Tea зграе «ікона брытанскага джазу» паводле версіі Time — саксафаніст Дэніс Баптыст. Пачатак а 8-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?