Невядомыя з плакатамі «Нацыянальна-вызвольнага руху» закідалі яйкамі кіраўніка расійскай «Партыі прагрэсу» Аляксея Навальнага перад прэс-канферэнцыяй ў Новасібірску.

Каля будынка, дзе праходзіць прэс-канферэнцыя, сабраліся каля дзесяці чалавек з плакатамі НВР і здымкамі Навальнага на фоне сцяга ЗША.

Навальны пракаментаваў інцыдэнт іранічна: па словах палітыка, яму «вельмі прыемна» быць у Новасібірску, «горадзе, дзе з прадуктамі відавочна усё добра настолькі, што іх раскідваюць на вуліцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?