На рок-фэсце ў Германіі пацярпелі 33 чалавекі, пасля таго як у натоўп двойчы ўдарыла маланка.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на адным з самых папулярных еўрапейскіх рок-фэстаў - Rock am Ring у нямецкім Рэйнланд-Пфальцы.

Разрады электрычнасці патрапілі ў натоўп фанатаў, якія чакалі выступлення артыстаў. Пацярпелых даставілі ў бальніцу, але іх жыццю нішто не пагражае.

Сёлета фестываль Rock am Ring праходзіць з 5 па 7 чэрвеня. Сярод удзельнікаў — такія гурты, як Foo Fighters, Slipknot і The Prodigy.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0