Украінскі катар берагавой аховы падарваўся на выбуховым прыстасаванні, паведаміў сайт МУС Украіны па Данецкай вобласці.
Адзін з шасці параненых — 45-гадовы жыхар Марыупаля — памёр у бальніцы, адзначаецца ў паведамленні. Пошукі сёмага чалавека, які знаходзіўся на борце катара, працягваюцца.
«Па стане на 16.00 вядома, што выбух адбыўся каля Азоўскага суднарамонтнага завода (Прыморскі раён Марыупаля). На борце катара знаходзілася 7 вайскоўцаў, 6 з якіх дастаўлены ў бальніцу Марыупаля. Вядуцца пошукі яшчэ аднаго чалавека. Устаноўлена, што гэта камандзір катара берагавой аховы», — гаворыцца на сайце ведамства.
0
0
0
0
0
0