У Заводскім раёне Мінска міліцыянты палка патрульна-паставой службы на днях затрымалі мужчыну, які дэманстраваў мінакам свае палавыя органы.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, атрымаўшы паведамленне аператыўна-дзяжурнай службы Заводскага РУУС аб тым, што ў лясным масіве па вуліцы Ілімскай невядомы мужчына здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да жанчыны, супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца здарэння.
Пацярпелая распавяла, што мужчына ў лесапаласе дэманстраваў мінакам свае палавыя органы, апісала прыкметы злачынцы. Ім аказаўся 40-гадовы раней судзімы мінчанін. Мужчына, які знаходзіўся ў стане ап'янення, затрыманы.
У дачыненні да правапарушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).