У Маскве затрымалі ахоўніка крамы, які, як мяркуецца, ударыў сямігадовага хлопчыка электрашокерам.

Пра гэта ў панядзелак, 8 чэрвеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка маскоўскай паліцыі Андрэя Галіакберава.

«Супрацоўнікі УУС па паўднёва-ўсходняй акрузе затрымалі і даставілі ў аддзел паліцыі ахоўніка крамы, які, як мяркуецца, нанёс сямігадоваму дзіцяці цялесныя пашкоджанні з ужываннем электрашокера», — заявіў прадстаўнік паліцыі агенцтву.

Па словах Галіакберава, цяпер ідзе допыт затрыманага, высвятляюцца абставіны здарэння.

Раней газета «Московский комсомолец» пісала, спасылаючыся на словы бацькоў пацярпелага хлопчыка, што ахоўнік ударыў хлопчыка электрошокерам, западозрыўшы яго ў крадзяжы марожанага.

Хлопчык і яго сябры паказалі чэк, аднак гэта не спыніла ахоўніка.

Хлопчык, атрымаўшы электрычны ўдар, паваліўся на зямлю і пачаў трэсціся, а супрацоўнік крамы вярнуўся на сваё працоўнае месца.

Пасля гэтага дзіцячы амбудсмэн Павел Астахаў напісаў у сваім твітэры, што ў тым выпадку, калі гэта дадзеныя пацвердзяцца, то ахоўнік будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?