Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў законы аб дэнансацыі пагаднення з РФ аб транзіце расейскіх вайскоўцаў у Прыднястроўе і аб дэнансацыі расейска-ўкраінскага пагаднення аб ваенных міждзяржаўных перавозках. За спыненне дзеяння гэтых пагадненняў 21 мая прагаласавала Вярхоўная Рада.

Украінскі парламент у маі прыняў рашэнне аб дэнансацыі яшчэ некалькіх пагадненняў з Расіі: аб ахове сакрэтнай інфармацыі; аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай разведкі і аб супрацоўніцтве ў ваеннай галіне.

Пагадненне, якое рэгулюе праезд вайскоўцаў і перавозку ваенных грузаў з Расіі ў Прыднястроўе праз тэрыторыю Украіны было падпісанае ў 1995 годзе, калі на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі была размешчаная аператыўная групоўка войскаў.

Пасля таго, як Вярхоўная Рада прагаласавала за дэнансацыю гэтага пагаднення, у расійскім МЗС заявілі, што Украіна фактычна перакрэслівае намаганні па прыднястроўскім урэгуляванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?