Падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнем ў Менску затрымалі двух чалавек.

Як паведамілі "Нашай Ніве" ўдзельнікі акцыі, ў 19-00 яны сабраліся пад сьценамі СІЗА, каб выказаць салідарнасьць з Андрэем Кімам, які зараз там знаходзіцца. Маладзёны запалілі сьвечкі і выставілі з іх на ходніку надпіс "КІМ", але тут пад'ехаў аўтамабіль. з машыны хутка выскачылі два чалавекі ў цывільным і запатрабавалі дакумэнты. Прадставіцца і паказаць свае дакумэнты яны адмовіліся, але сказалі, што міліцыянты. Пасьля чаго былі затрыманыя Валянцін Сакалоўскі і Аляксей Бондар, якіх адвезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну.

Абодвух хлопцаў пратрымалі да 22-й а потым адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?