Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат дарэмных меркаванняў аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. «Пісанняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, - адзначыў ён. — Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэта слова трымаем».

ЦВК трэба будзе выказаць свае прапановы па канкрэтнай даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць парламент. «Каб потым нас не папракалі ў дробязях. Я не хачу ў белых пальчатках паўстаць перад народам. Вядома, мы разам будзем абмяркоўваць, калі мы правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары. Але ўсё будзе дастойна і па Канстытуцыі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лідзія Ярмошына заявіла, што прапануецца прызначыць выбары на 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?