Самаабвешчаныя Луганская і Данецкая народныя рэспублікі гатовыя прызнаць Крым і Севастопаль складовай часткай Украіны.
Адпаведныя фармулёўкі ўтрымліваюцца ў прапанаваным «рэспублікамі» праекце змяненняў у Канстытуцыю краіны, які быў накіраваны ў кантактную групу па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. Дакумент даступны для спампоўвання на сайце Луганскага інфармацыйнага цэнтра.
«У склад Украіны ўваходзяць: Аўтаномная Рэспубліка Крым (…) гарады Кіеў і Севастопаль», — гаворыцца ў артыкуле 133 дакумента, у якім змяшчаюцца змены па прававым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
Таксама аўтары праекта падкрэсліваюць, што «гарады Кіеў і Севастопаль, асобныя раёны з асаблівым статусам Данецкай і Луганскай абласцей маюць спецыяльны статус, які вызначаецца законамі Украіны».