У сувязі з незаконнасцю размяшчэння двух нафтабаз каля вёскі Крачкі Васількоўскага раёна Кіеўскай вобласці ў непасрэднай блізкасці з ваеннай часткай распачатая крымінальная справа.

Пра гэта заявіў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Турчынаў адзначыў, што акрамя распачацця крымінальных спраў, звязаных з узнікненнем пажару і гібеллю людзей, таксама «распачатая крымінальная справа аб незаконнасці размяшчэння двух нафтабаз у непасрэднай блізкасці ад вайсковай часткі».

«Нафтабазы незаконна пабудавалі ў часы Януковіча, калі грошы вырашалі любыя пытанні», — сказаў ён, адзначыўшы, што па гэтай справе ўжо пачалася канфіскацыя дакументаў.

«Усе датычныя да стварэння гэтай небяспечнай сітуацыі — хто даваў дазвол на размяшчэнне баз, хто падпісваў дакументы — будуць сядзець на лаве падсудных», — падсумаваў сакратар РНБА.

Як вядома, пажар на нафтабазах ў Васількоўскім раёне спрабуюць патушыць ўжо амаль суткі.

У ДСНС таксама паведамілі, што па стане на 14:30 аўторка распаўсюджванне агню на лясныя масівы паблізу ачага пажару спынена.

На месцы дзяжураць 4 адзінкі тэхнікі ДСНС, што кантралююць сітуацыю. Плошча распаўсюджвання агню на лес была нязначнай (100-150 метраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?