Альфа-Банк (Беларусь) распрацаваў унікальны дызайн плацежных картак «Альфа-Сіці» для кліентаў банка, якія абслугоўваюцца ў межах зарплатных праектаў. Дызайн «Альфа-Сіці», які вылучаецца з агульнай лінейкі картак Альфа-Банка, падкрэсліць перавагі пры атрыманні банкаўскіх прадуктаў і паслуг, даступных жыхарам Беларусі, якія атрымліваюць зарплату на картку Альфа-Банка.

«Зарплатныя кліенты Альфа-Банка атрымліваюць шэраг пераваг, якія пашыраюць іх доступ да банкаўскіх прадуктаў і сэрвісаў. Цяпер гэта асаблівае становішча нашых зарплатных кліентаў падкрэсліць і ўнікальны дызайн карткі «Альфа-Сіці», — адзначыла Дырэктар дэпартамента зарплатных праектаў Альфа-Банка (Беларусь) Ірына Ішымцава. – Канцэпцыя «Альфа-Сіці» адлюстроўвае ідэю яскравага, вялікага горада, у якім кожны можа рэалізаваць свае мары, пабудаваць кар’еру, стварыць паспяховую сям’ю. Альфа-Банк заўжды гатовы дапамагчы сваім кліентам у дасягненні пастаўленых мэтаў!».

Зарплатныя кліенты Альфа-Банка карыстаюцца льготнымі ўмовамі крэдытавання. Напрыклад, пры атрыманні спажывецкага крэдыту стандартная працэнтная стаўка для такіх кліентаў зніжаецца на 5 працэнтных пунктаў, пры атрыманні любой з крэдытных картак Альфа-Банка – на 3 працэнтныя пункты. Пры гэтым кліентам Альфа-Банка, якія атрымліваюць зарплату на картку Банка, не патрабуецца даведка пра зарплату пры звароце па любы з крэдытных прадуктаў.

Апроч таго, да бягучага рахунку кліента ў межах зарплатных праектаў можа быць адчынены овердрафтны крэдыт, стаўка па якім складае 35% гадавых, што ў цяперашні час з’яўляецца адным з самых прывабных прапановаў на рынку крэдытавання.

Зарплатная картка «Альфа-Сіці» выпускаецца на платформах двух міжнародных плацежных сістэм: VISA і Mastercard. Банк рэалізуе гнуткую тарыфную палітыку і індывідуальны падыход пры прыцягненні прадпрыемстваў на зарплатнае абслугоўванне. Топ-менеджарам кампаній, якія падключыліся да зарплатнага проекту Альфа-Банка, даюцца спецыяльныя ўмовы ў межах сервісу прэміяльнага абслугоўвання.

Зарплатная картка Альфа-Банка — гэта зручны плацежны інструмент, які дазваляе без страты часу ў чэргах атрымліваць заработную плату і здзяйсняць штодзённыя пакупкі і плацяжы. Да зарплатнай карткі прапануецца шырокі пералік паслуг і дадаецца якасны сэрвіс. У прыватнасці, па сімвалічнай цане прапануецца паслуга «Трансфер» (безнаяўная канверсія — аўтаматычны перавод часткі зарплаты ў замвалюту). Таксама ўласнікі зарплатнай карткі Альфа-Банка атрымліваюць доступ да унікальных на беларускім рынку сервісаў: «Мая зарплата» (кругласутачны дыстанцыйны доступ да разліковага лістка з інфармацыяй пра ўсе віды налічэнняў і вылічэнняў праз інтэрнэт-банк «Альфа-Клік» і/або плацежна-даведачныя тэрміналы Банка) і «Мае выдаткі» (оnline-доступ да нагляднай структуры і дынамікі выдаткаў за апошнія паўгода).

Атрымаць індывідуальную кансультацыю, а таксама запісацца на візіт у Аддзяленне Банка ў зручны час можна патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр Альфа-Кансультант: кругласутачна на нумар 198 (званок з стацыянарнага тэлефона бясплатны) ці + 375 (44, 29, 25) 733 33 32 (па тарыфах аператараў сувязі).

Друкуецца на правах рэкламы. ЗАТ «Альфа-Банк». УНП 101541947

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0