Стыпендыя Чапскага ўпершыню ўручаная ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Пра гэта паведамілі заснавальнікі стыпендыі.

Першымі імянную стыпендыю атрымалі пяцёра студэнтаў - фіналісты студэнцкага праекта «Мінская змена»: Мікіта Дубко (БДУІР), Дзмітрый Буйноўскі (Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі), Аляксандр Рагулін (МДЛУ), Мікалай Багамякаў (Акадэмія кіравання), Ілля Рокач (Акадэмія кіравання). Штомесяц на працягу паўгода хлопцы будуць атрымліваць прыбаўку па Br600 тыс. да сваёй стандартнай стыпендыі.

Такую форму заахвочвання ініцыятыўных мінскіх студэнтаў плануецца зрабіць штогадовай. Стыпендыю будуць атрымліваць аўтары сацыяльна значных праектаў, рэалізаваных у Мінску, якія зрабілі жыццё мінчан больш камфортнай падчас рэспубліканскага праекта «Мінская змена».

Праект «Мінская змена», арганізатарамі якога з'яўляюцца Мінгарвыканкам і Акадэмія кіравання, выяўляе лідараў сярод студэнцкай моладзі, залучае іх у распрацоўку і рэалізацыю праектаў па асноўных кірунках развіцця сталіцы. За восем гадоў існавання «Мінскай змены» студэнты-ўдзельнікі распрацавалі больш за 50 праектаў, закліканых палепшыць гарадское асяроддзе. Больш за палова з іх рэалізаваная на практыцы.

У 2015 годзе адзначаецца важная для мінчукоў дата — 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага кіраўніка горада Караля Чапскага. Пераўтварэнні гэтага таленавітага дзяржаўнага дзеяча наблізілі горад да еўрапейскіх стандартаў якасці жыцця. Так, падчас яго кіраўніцтва ў Мінску з'явіліся тэатр, электрастанцыя, тэлефонная станцыя, электрычнае асвятленне, новыя навучальныя ўстановы, у тым ліку Марыінская жаночая гімназія. Неўзабаве пасля смерці мінскага кіраўніка горада была заснаваная стыпендыя яго імя, якая выплачвалася самым здольным навучэнцам.

Адрадзіць стыпендыю імя Караля Чапскага вырашыла кампанія «Аліварыя», якая займаецца аднаўленнем гістарычнай спадчыны кіраўніка горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?