З 10 чэрвеня пачынае дзейнічаць забарона на наведванне лясоў у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Мясцовы выканаўчы камітэт вырашыў такім чынам засцерагчы лясы з-за высокай верагоднасці пажараў у рэгіёне. Гэта не адзіны раён Беларусі, дзе нельга хадзіць у лес і распальваць там вогнішчы.

Забарона дзейнічае таксама ў:

  • Хойніцкім раёне (Гомельская вобласць)
  • Брагінскім раёне (Гомельская вобласць)
  • Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць)
  • Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць)
  • Чэрыкаўскім раёне (Магілёўская вобласць)
  • Мсціслаўскім раёне (Магілёўская вобласць)
  • Касцюковіцкім раёне (Магілёўская вобласць)
  • Бабруйскім раёне (Магілёўская вобласць).

Дзяржаўная лясная ахова, раённыя аддзелы па НС, міліцыя і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам патрулююць лясы ў пошуках парушальнікаў забароны.

Да 8 чэрвеня з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 286 пажараў на агульнай плошчы 1.386,89 га:

  • Гомельская вобласць — 114 выпадкі (1125,7 га)
  • Брэсцкая вобласць — 65 выпадкаў (75,13 га)
  • Магілёўская вобласць — 64 выпадкі (134,74 га)
  • Мінская вобласць — 31 выпадак (12,08 га)
  • Гродзенская вобласць — 5 (1,28 га)
  • Віцебская вобласць — 9 (19,96 га).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?