Супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска затрыманы кіроўца, які кіраваў аўтамашынай у нецвярозым стане.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, прыкладна а трэцяй гадзіне ночы 9 чэрвеня ўвагу інспектараў прыцягнуў «Пежо», які рухаўся па вуліцы Кіжаватава з яўным перавышэннем хуткасці. Законныя патрабаванні аб спыненні кіроўца праігнараваў, паспрабаваўшы ўцячы на высокай хуткасці. Пачаўся пераслед.
«На асобных участках дарогі кіроўца развіваў на сваім аўтамабілі хуткасць большую за 180 км/г. На шчасце, людзей і іншых транспартных сродкаў у гэты час было мала, таму ніхто не пацярпеў», — сказаў старшы інспектар аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Кастрычніцкага РУУС Павел Заяц.
На 15-м кіламетры Слуцкай шашы нецвярозы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца не пацярпеў.
Пры аглядзе затрыманага было ўстаноўлена, што ўтрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры складае прыблізна 1,6 праміле. Як высветлілася, 24-гадовы мінчанін раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.
Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.