Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрыманыя двое маладых людзей, якія збілі пакупніка ў краме на вуліцы Солтыса. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, да 30-гадовага мужчыны, які разлічваўся на касе, прычапіліся двое хлопцаў нападпітку. Нічога не тлумачачы, яны сталі наносіць наведвальніку ўдары па розных частках цела, пасля чаго ўцяклі.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазроныя былі ўстаноўленыя і затрыманыя. Гэта жыхары сталіцы 27 і 29 гадоў. Адзін з хуліганаў — грамадзянін Расіі. Свой учынак растлумачыць не здолелі, спасылаючыся на вялікую колькасць выпітага спіртнога. 

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?