Усяго патроху1515

Беларусы ў Маскве: «Вярнуцца дамоў — гэта мара»

Маладыя беларусы Дзяніс Лапуноў і Раман Салахаў расказалі «Нашай Ніве» аб сваім жыцці ў сталіцы Расіі.

Абодва хлопцы трапілі ў Маскву падобным чынам: трохі раней іх бацькі пераехалі туды працаваць — у Дзяніса маці, ў Рамана бацька. 19­гадовы Дзяніс скончыў у родным Віцебску 9 класаў, а затым паехаў да матулі. У Маскве ён скончыў каледж, затым уладкаваўся на працу. Цяпер вучыцца на завочным у машынабудаўнічым універсітэце, падпрацоўвае менеджарам па лагістыцы.

Раман пераехаў да бацькі пасля сканчэння мінскага БДУІРа, дзе вучыўся на маркетолага­-эканаміста. Цяпер працуе па спецыяльнасці ў IT-­сферы.

Абодва хлопцы — каталіцкія вернікі, нават пазнаёміліся яны ў хрысціянскім інтэрнаце.

«У нашым касцёле — гэта Кафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — існуе прадстаўніцтва салезіянцаў. Яны працуюць з моладдзю і побач з храмам стварылі такі хрысціянскі інтэрнат для студэнтаў. Гэта нашмат танней, чым здымаць кватэру. І вось мы трапілі ў адзін з «нумароў» гэтага інтэрната, так і пазнаёміліся», — распавядае Раман.

Жыллё ў гэтым інтэрнаце добрае. Па сутнасці, хлопцы жывуць у чатырохпакаёвай кватэры ў цэнтры горада. У кожным пакоі па два чалавекі.

Прычым да кожнага пастаяльца падыходзяць індывідуальна — плаціш, колькі можаш.

Калі грошай няма ці часовыя праблемы з імі, на вуліцу цябе ніхто не выкіне. Хрысціяне ўсё ж.

Дзяніс у Маскве каля 2 гадоў. Раман — амаль 4. Але ацэньваюць мегаполіс яны амаль што аднолькава.

«Масква і для Расіі нетыповы горад. З аднаго боку, тут вельмі шмат дабротаў цывілізацыі. З іншага — людзі жывуць даволі адасоблена. Адкрытасці я не заўважыў. Калі б не было касцёла, то было б цяжка, — прызнаецца Раман. — Часта людзі, якія жывуць у Маскве ці прыязджаюць сюды, проста замыкаюцца: дом, праца — і ўсё».

«Мне пасля пераезду жылося не вельмі салодка. Першы семестр у каледжы — пякельны час. Я вучыўся на аўтамеханіка. Гэта была звычайная працоўная вучэльня, як тут кажуць, — «шарага». І так я і жыў: дом, вучэльня. Ну, яшчэ хадзіў у касцёл Святога Людовіка, — кажа Дзяніс. — Але потым зайшоў на святочную імшу ў сабор, тут была моладзевая суполка, я пазнаёміўся з людзьмі, знайшоў сяброў», — дадае Дзяніс.

Па словах хлопцаў, большасць людзей сёння падтрымлівае дзеянні ўлады. Нават крызіс не надта паўплываў на меркаванні.

«Вы ж бачылі расійскія навіны? Што ў тэлевізары паказваюць, тое ў людзей і ў галовах. «Крымнаш!» ды іншае», — кажуць яны. 

Праблем каталіцкая Царква не мае. Але і ў палітыку не лезе.

Штогод пры канцы мая касцёл ладзіць свята пад назвай Дзень сям’і. У ім удзельнічае ўся парафія.

«У Маскве шмат розных каталіцкіх суполак: польская, французская, іспанская і г.д. І людзі ходзяць у адзін касцёл, але паміж сабой амаль не маюць зносінаў. І сэнс гэтага свята — іх усіх аб’яднаць, пазнаёміць. Падчас мерапрыемства праходзяць канцэрты, запрашаюцца і праваслаўныя, калі яны хочуць. І кожная суполка выстаўляе намёт, які прэзентуе краіну і яе культуру, кухню», — тлумачыць Дзяніс.

І другі год запар хлопцы ставяць на Дні сям’і беларускі намёт.

«Нашая суполка невялікая, — смяецца Раман. — Толькі мы ўдваіх».

У намёце хлопцы прадавалі дранікі. Каб іх прыгатаваць, яны адмыслова прывезлі з Беларусі беларускія прадукты.

«Прывезлі яшчэ печыва, вафлі, квас. Квас з Ліды ўсіх уразіў. Мы прывезлі скрыню, яна разышлася ў першы ж дзень. Заробак ад продажу ўвесь аддалі касцёлу, — кажа Дзяніс. — А ў мінулым годзе мы павесілі два сцягі — дзяржаўны і бел-­чырвона-­белы. І беларусы падыходзілі і казалі пра бчб-­сцяг: «Ого, крута! Малайцы!»

Сёлета свой намёт хлопцы аздобілі нацыянальным арнаментам. Яны самі склалі арнамент у фаташопе, а потым раздрукавалі сабе «вышымайкі».

Хлопцы не плануюць заставацца ў расійскай сталіцы назаўсёды.

«Я не магу ўявіць, што я пражыву тут усё жыццё», — кажа Раман.

З ім згодны і Дзяніс.

«Увосені я прыеду ў Беларусь. Спачатку пайду «здавацца» ў ваенкамат і, калі не забяруць у армію, застануся жыць у Віцебску, — кажа Дзяніс. — Бо вярнуцца дамоў — гэта мара».

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць