У сувязі з вялікім попытам на квіткі на спектакль «Біблія князя Радзівіла» Моладзевы тэатр эстрады зладзіць анлайн-трансляцыю на Ustream. Гэта стане адной з першых анлайн-трансляцый спектаклю ў Беларусі.

Паглядзець трансляцыю можна будзе на канале ruhavik. Пачатак сёння а 19:00.

Спектакль прысвечаны 500-годдзю з нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага — мецэната, лідара руху Рэфармацыі ў Вялікім Княстве і намесніка вялікага князя. «Біблія князя Радзівіла» будзе паказвацца ў Моладзевым тэатры эстрады толькі 10 і 11 чэрвеня.

Падзеі «Бібліі князя Радзівіла» пачынаюцца ў 1551 годзе, калі памірае каралева Барбара, сястра Мікалая Радзівіла Чорнага, а затым і яго малодшы брат Ян, з якім так і не атрымалася памірыцца. Разам з тым у Мікалая Радзівіла нарастае напружанне з жонкай Альжбэтай.

«Ужо тыдзень таму квіткоў не было, — распавёў «Нашай Ніве» стваральнік ініцыятывы «Рухавік» Андрэй Кім. — Арганізатары даставілі яшчэ крэслы, але і гэтыя месцы ўжо амаль раскупілі».

Паводле яго слоў, на момант публікацыі застаўся хіба дзясятак квіткоў на заўтрашні спектакль.

***

Глядзіце таксама: Чаму Радзівіла Чорнага клеяць на білборды?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?