Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў парадак уезду на часова акупаваныя тэрыторыі. Згодна з пастановай, беларускім турыстам разлічваць на адпачынак у Крыме не выпадае.

redigo.ru

redigo.ru

Так, каб атрымаць легальны дазвол на перасячэнне украінскіх кантрольных пунктаў, трэба будзе мець абгрунтаваныя прычыны, сярод якіх «наяўнасць сваякоў на тэрыторыі паўвострава альбо права ўласнасці, смерць сваякоў, выкананне дыпламатычных функцый ці абарона нацыянальных інтарэсаў Украіны». Турызм у спісе дазволеных прычын уезду не значыцца.

Фактычна, у беларусаў, якія маюць намер адпачнуць у Крыме, застаецца магчымасць ехаць у Крым праз Расію. Але варта памятаць, што гэта з’яўляецца парушэннем украінскага заканадаўства і можа стаць прадметам крымінальнага разбіральніцтва. Напрыклад, калі турыст прыляцеў у Крым з Масквы, а вярнуцца вырашыў праз Кіеў, то гэта прывядзе да ягонага затрымання на тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?