Апошнім часам шмат хто з'ехаў ва Украіну, Польшчу, Літву. Адтуль людзі сочаць за падзеямі на радзіме і пішуць поўныя гневу пасты )). Я тут вырашыў крыху дапамагчы эмігрантам выказацца канкрэтней, бо яны неяк вуалююць )) Карацей, напісаў пару шаблонаў эмігранцкага паста. Карыстайцеся!
• Дарагія (украінскія / польскія / літоўскія) сябры. Сёння пабываў на радзіме. Паеў у сталоўцы за 20 тыр. Здаецца нядорага, але чаму? Беларусь плаціць за сытасць сваім суверэнітэтам. Паміж свабодай і шкваркай беларусікі зноў выбралі шкварку. Ганьба
• Прайшоўся па Мінску. Чыста. Але што хаваецца за гэтай чыстатой? Гэта стэрыльнасць морга, дзе пахне смерцю і вее холадам.
• Мне тут пішуць, што ў Мінску сталі з'яўляцца білборды на беларускай мове. Гэта значыць толькі адно: у прадпрымальнікаў няма грошай, каб плаціць за рэкламу. Бізнэс памёр. Краіна — усё. Вельмі шкада, але я гэта прадказваў яшчэ у 94-м.
• З'ехаў з Беларусі, бо не магу глядзець на баязлівае беларускае быдла, якое не можа назваць пахана злодзеям і надзець на яго кайданы! Нацыяканапных змагароў! Я, былы беларус, магу сказаць тое, што даўно забаранілі сабе мясцовыя ліліпуты: дыктатара ў Гаагу! Літоўскія сябры, вам не зразумець smile emoticon
• Тут кажуць, што ў Беларусі добрыя дарогі? Ну да! Улада робіць усё для таго, каб беларусікам зручней было дабірацца да Акропаліса.
• У Мірскім замку выступіць Шуфуцінскі! Цяпер вы разумееце, чаму я з'ехаў з Беларашкі?
• Шуфуцінскі адмяніў канцэрт у Мірскім замку. Нават ён аддупляе. Ну вы разумееце ))) #belarashavsio
• Яны ніколі не перавыберуць луку) Яны ўмеюць выбіраць выключна з аднаго)))) Толькі байкот!!!!!!
• Беларускія фанаты падтрымалі Украіну на стадыёне. У прынцыпе, гэта той выпадак, калі ўсе адэкватныя біларусікі сабраліся ў адным месцы )) лол)) цяпер вы разумееце, чаму я з'ехаў? )
УПД)
• Прадавачка ў краме сказала «дзякуй». Гэтая беларуская ліслівасць! За 20 год з беларусікаў выгадавалі рабоў!