Аляксандр Лукашэнка 11—13 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Азербайджанскую Рэспубліку.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, кіраўнік правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і наведае спартыўныя аб'екты ў Баку. Возьме ўдзел у адкрыцці гульняў і кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.

Першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні (праводзяць Панамерыканскія, Азіяцкія) пройдуць у Баку з 12 па 28 чэрвеня.

Спаборніцтвы будуць праходзіць па 20 відах спорту і 52 спартовых дысцыплінах: бадмінтон, бокс, барацьба, дзюдо, таэквандо, баскетбол, гімнастыка, легкая атлетыка ды інш. Беларусь будзе прадстаўлена 152 спартсменамі.

Чытаць на гэту тэму: Якую цану заплаціць Баку за правядзенне Еўрапейскіх гульняў