Кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што на адэскай мытні штогод крадзецца як мінімум 1 млрд даляраў. Пра гэта экс-прэзідэнт Грузіі заявіў у інтэрв'ю для расійскага тэлеканала «Дождь» Ксеніі Сабчак.

«Прынамсі, мільярд крадзецца кожны год. Мы такіх маштабаў карупцыі ў Грузіі нават у 90-я гады не ўяўлялі», — заявіў Саакашвілі.

Паводле яго слоў, у вобласці тыя ж праблемы, што і ў Грузіі 90-х — карупцыя, арганізаваная злачыннасць і крымінал.

«Як толькі навядзем парадак і наступіць хоць адноснае перамір'е, людзі ўсё зразумеюць. У Адэскай вобласці ёсць велізарны патэнцыял і калі выкараніць беззаконне, пачне працу міліцыя, будуць створаны ўмовы, то людзі пачнуць працаваць», - заявіў кіраўнік Адэскай АДА.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?