Парушэньнем сувэрэнітэту Сэрбіі, што можа прывесьці да новых канфліктаў на Балканах, называе МЗС Расеі абвяшчэньне незалежнасьці Косава.

«Чакаем ад Місіі ААН у Косава і сілаў пад кіраўніцтвам NATO для Косава неадкладных дзеяньняў па выкананьні іх мандатаў, санкцыянаваных Радай Бясьпекі, уключаючы ануляваньне рашэньняў прышцінскіх органаў самакіраваньня і ажыцьцяўленьне ў іх дачыненьні жорсткіх адміністрацыйных захадаў,» — гаворыцца ў заяве расейскага замежнапалітычнага ведамства.

Паводле меркаваньня МЗС Расеі, «рашэньні косаўскіх кіраўнікоў могуць прывесьці да эскаляцыі напружаньня і міжэтнічнага гвалту ў краіне, да новых канфліктаў на Балканах».

Бі-Бі-Сі

Глядзі яшчэ:
Косава стала незалежным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0