фота Еўрарадыё
«Беларускі шпіён», які не так даўно быў асуджаны ў Польшчы, ніколі не быў агентам спецслужбаў Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.
«Ён ніколі не быў агентам беларускіх спецслужбаў. Ён звычайны махляр, але толькі аб'ектам яго махлярства сталі не фізічныя асобы, а замежная разведка», — сказаў старшыня КДБ. Валерый Вакульчык падкрэсліў, што ў 2011 годзе ў дачыненні да гэтага «шпіёна» КДБ Беларусі распачаў справу па арт.356 КК (здрада дзяржаве).
«Як вы ведаеце, санкцыі гэтага артыкула нашмат больш строгія, чым тыя, па якіх ён асуджаны ў Польшчы. Прычым у Польшчы ён асуджаны не за шпіянаж, а па арт.132 КК Польшчы (увядзенне спецслужбы у зман шляхам прадастаўлення ілжывай інфармацыі). Таму казаць аб тым, што ён шпіён не варта», — адзначыў Валерый Вакульчык. Ён таксама звярнуў увагу, што польскія калегі расследавалі справу ў дачыненні да гэтага чалавека цэлыя 4 гады.
На думку кіраўніка КДБ, лёс гэтага «шпіёна» вельмі паказальны.
«Гэта дэманструе працу асобных замежных разведак ў тым плане, што гэта паказвае выключна цынічнае стаўленне польскай разведкі да свайго крыніцы, да яго бяспекі, да яго лёсу. Калі ён быў патрэбны гаспадарам, яны з ім працавалі і яму плацілі. Калі ён перастаў быць патрэбен — апынуўся за кратамі. Вы бачыце, якая будучыня яго чакае. Гэта наглядны прыклад для кожнага, у каго ўзнікне думка вырашаць свае інтарэсы шляхам здрады, ўшчамлення інтарэсаў Радзімы», — сказаў кіраўнік КДБ.