Удзел ва ўкраінскім ўзброеным канфлікце ў якасці наёмніка цягне крымінальную адказнасць для грамадзян Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.

«Калі ёсць доказы таго, што асоба там ўдзельнічае ў баявых дзеяннях як наёмнік, г.зн атрымлівае за гэта грошы, то яна падлягае адказнасці паводле артыкула «наёмніцтва» (арт. 133 КК)», — сказаў Валерый Вакульчык.

Гэты артыкул не адносіцца да кампетэнцыі КДБ, але, словах Валерыя Вакульчыка, у камітэце не могуць не ўлічваць такія факты.

«Вы разумееце, што людзі едуць туды забіваць людзей, а потым яны прыедуць сюды і будуць сярод нас. Як мы павінны да гэтага ставіцца? Гэта пытанне для кожнага, у тым ліку і для журналістаў, каб задумацца над гэтай праблемай», — звярнуў увагу кіраўнік КДБ.

Ён дадаў, што, калі хто-небудзь з беларускіх грамадзян едзе ваяваць у зону канфлікту ва Украіне, то такія людзі павінны разумець, што рана ці позна іх чакае адказнасць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?