АД РЭДАКЦЫІ: З тэхнічных прычын наладзіць дыскусію па скайпе з Міхасём Пашкевічам не атрымалася. Неўзабаве мы выкладзем тэкставую версію гутаркі. Выбачаемся перад шаноўнай аўдыторыяй.
***
З 1 чэрвеня 2016 года ўступае ў сілу Закон аб альтэрнатыўнай службе.
Выбраць альтэрнатыўную службу змогуць тыя, хто не жадае насіць зброю з-за рэлігійных перакананняў. Яны будуць праходзіць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў, пры ліквідацыі стыхійных і тэхнагенных бедстваў.
- Ці патрэбная беларусам альтэрнатыўная служба?
- Наколькі яна стане папулярнай сярод ваеннаабавязаных?
- Якім чынам найлепей арганізаваць праходжанне альтэрнатыўнай службы?
Гэтыя і іншыя пытанні сёння ўвечары ў студыі «Нашай Нівы» абмяркуюць каардынатар кампаніі за АГС у Беларусі Міхась Пашкевіч і журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Міцкевіч.
Задавайце свае пытанні ўдзельнікам гутаркі ў каментарах!