Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прысвоіў пракурору Крыма Наталлі Паклонскай чын дзяржсаветніка юстыцыі трэцяга класа.
takungpao.com
Па статусе гэты чын адпавядае воінскаму званню генерал-маёра. Раней Паклонская была старэйшым дарадцам юстыцыі, што адпавядае воінскаму званню палкоўніка.
Наталля Паклонская ўзначаліла пракуратуру Крыма пасля анексіі паўвострава Расіяй.
Ва Украіне ў яе дачыненні да яе распачатая справа аб саўдзеле ў захопе ўлады.
Глядзіце таксама: За прыгожыя вочы: генеральны пракурор Крыма стала інтэрнэт-мемам