Інцыдэнт адбыўся 14 мая ўвечары падчас руху цягніка ад станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» да станцыі «Плошча Перамогі».
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснік, скарыстаўшыся тым, што ў вагоне была вялікая колькасць пасажыраў, наблізіўся ўшчыльную да 31-гадовай жанчыны. Ён стаў наўмысна дакранацца да яе сваімі геніталіямі, здзейсніўшы тым самым хуліганскія дзеянні.
Прыкметы хулігана: на выгляд — ад 22 да 27 гадоў, сярэдняга целаскладу, валасы светлыя, даўжынёй каля 3 см
Быў апрануты ў белую майку, сіні джэмпер з глыбокім выразам, акантаваным цёмнай устаўкай, цёмныя штаны. Пры сабе меў сумку памерамі прыкладна 20 х 30 см з доўгай шлейцы на плячо, на сумцы - цёмная куртка альбо швэдар.
Калі вам што-небудзь вядома маладым чалавеку на відэа, просьба звярнуцца па тэлефонах + 375-29-632-99-65 (Дзмітрый), + 375-44-723-40-61, + 375-29-712- 11/08 (Віктар).
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.